feff8d14

Олдингтон Ричард - Эпiлог Да Кнiгi 'смерць Героя' (На Белорусском Языке)


Рычард Олдынгтан
Эпiлог
Да кнiгi "Смерць героя"
Пераклад: Алена Таболiч
Адзiнаццаць гадоў, як рухнула Троя,
I мы, ўжо старыя (усiм нам гадоў так пад сорак),
Сышлiся на сонечны вал, каб пагутарыць
Над кiлiшкам вiна. А ў пыльнай траве
Мiтусiлiся яшчаркi i стракатыя конiкi.
Хто паказваў старыя раны,
А хто гаварыў пра прагу ў сэрцы,
Якое лекацела ад грукату бiтвы.
А хто ўзгадаў пра нясцерпнасць пакутаў;
Вочы схмурнелi ад успамiнаў
I срэбра пакрыла яшчэ маладыя галовы.
Я сядзеў крыху далей
У баку ад шумлiвай гаворкi.
I пачуў, як юнак гадоў дваццацi
Нецярплiва схапiўшы за руку дзяўчыну, сказаў:
"Дык пойдзем жа. Чаго ты стаiш,
Раскрыўшы рот, i слухаеш старэчаў!
Цi не чула ты хiба пра Трою, Ахiла?
I навошта яны нас стамляюць
Сваркай сваёю, iмёнамi мёртвых,
Якiх мы не зналi,
Ды нуднымi бiтвамi, якiх нiхто i ведаць не хоча?!"
I адвёў яе ўбок.
А яна паглядала на нас
I са смехам успрымала ўсе словы пагарды,
Ды здалёку чутно не было.
А я думаў пра безлiч магiлаў каля разбуранай Троi,
Пра ўсiх маладых i прыгожых, што ў нябыт адышлi.
Пра пакуты i боль, што былi так дарэмны.
А ў вушах усё гучала гаворка,
Быццам востры клiнок сышоўся з клiнком.
А двое iшлi ўсё далей i далей...
Абняўшы дзяўчыну, цалаваў яе хлопец.
I нехта з iх гучна смяяўся.
Я паглядзеў на запалыя шчокi,
На стомленыя вочы, сiвыя галовы
Старэнькiх мужчын - iм толькi пад сорак -
I таксама ад iх адышоў
Поўны жалю, адчаю i болю.



Содержание раздела